Папраўкі вызначаюць адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне міжнародных або нацыянальных санкцый шляхам куплі, продажу або перамяшчэньня тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі, празь дзяржаўную мяжу або шляхам пасрэдніцкіх паслуг, тэхнічнай дапамогі або дапамогі іншага кшталту.
Адміністрацыйная адказнасьць наступае, калі кошт тавараў або паслуг не дасягае 10 000 эўра. Працэс адміністрацыйнага перасьледу за гэтыя парушэньні будзе ажыцьцяўляць Служба дзяржаўных даходаў.
Вышэйзгаданыя парушэньні караюцца штрафам у памеры да 2000 штрафных адзінак для фізычнай асобы і ад 2000 да 6000 штрафных адзінак для юрыдычнай асобы. Згодна з артыкулам 16, часткай 2 Закону аб адміністрацыйнай адказнасьці, адна штрафная адзінка складае 5 эўра.
Адначасна зь зьменамі ў Законе аб міжнародных і нацыянальных санкцыях Латвіі ўступаюць у сілу папраўкі да артыкулу 84 Крымінальнага кодэксу і артыкулу 23.1 Закону «Аб парадку ўступленьня ў сілу і прымяненьня Крымінальнага закону».
Другі пункт гэтага артыкулу прадугледжвае крымінальную адказнасьць за парушэньне санкцый, уведзеных Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, Эўрапейскім зьвязам, іншымі міжнароднымі арганізацыямі або Латвійскай Рэспублікай, шляхам куплі, продажу, перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу тавараў стратэгічнага значэньня, якія падпадаюць пад санкцыі, агнястрэльнай зброі, асноўных складнікаў такой зброі, боепрыпасаў да агнястрэльнай зброі або тавараў ці тэхналёгій, прызначаных для ваенных мэтаў, або шляхам аказаньня пасрэдніцкіх паслуг, тэхнічнай дапамогі або іншых паслуг, зьвязаных з вышэйзгаданымі таварамі, або шляхам ажыцьцяўлення любых іншых забароненых дзеяньняў з гэтымі таварамі.
За крымінальнае злачынства, прадугледжанае артыкулам 84 Крымінальнага кодэксу Латвіі, а менавіта злачынства, што было ўчынена ў значным памеры, наступае адказнасьць, калі кошт тавараў або паслуг складае ня менш за 10 000 эўра або калі паслугу надалі ў дачыненьні тавараў, кошт якіх складае ня менш за 10 000 эўра.
Форум