Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуе анэксію Латвіі — эўрадэпутат


Яцэк Сарыюш-Вольскі
Яцэк Сарыюш-Вольскі
Расейскія спэцслужбы праводзілі таемныя дасьледаваньні грамадзкай думкі ў Латвіі, рыхтуючы глебу для анэксіі.

Такое меркаваньне ў эфіры Еспресо. TV выказаў сябра камісіі замежных справаў, былы віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі.

«Разуменьне ЭЗ такое, што галоўным адрасатам агрэсіі Расеі зьяўляецца Ўкраіна, але ня толькі яна. Гаворка ідзе аб аднаўленьні імпэрыі, такой, якой калісьці быў Савецкі Саюз. Гэта значыць, гаворка ідзе пра ўключэньне тэрыторыяў у арбіту ўзьдзеяньня Расеі.

Некаторыя тэрыторыі плянуюць далучыць да Расейскай Фэдэрацыі, напрыклад, як гэта было зроблена з Крымам. Назіраем дзеяньні, якія вельмі хвалююць, і яны тычацца Латвіі.

Падобна таму, як у Крыме перад анэксіяй былі зробленыя таемныя дасьледаваньні грамадзкай думкі, такія дасьледаваньні былі праведзеныя і ў Латвіі. Так што гэта больш шырокі плян узнаўленьня расейскай імпэрыі», — сказаў эўрадэпутат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG