Дата дня
У гэты дзень у 1595 годзе нарадзіўся Ўладзіслаў Ваза, вялікі князь літоўскі, кароль польскі і швэдзкі, а таксама тытулярны цар маскоўскі.
Калі яму было 15 гадоў, маскоўскія баяры абралі яго на царства, хоць ягоны бацька Жыгімонт у Маскву яго не адпусьціў. Гэты тытул заставаўся за ім да канца вайны за Смаленск у 1634 годзе, калі паводле мірнага замірэньня Рэч Паспалітая атрымлівала Смаленск, але Ваза адмаўляўся ад прэтэнзій на маскоўскі сталец.
Вызначаўся рэлігійнай талерантнасьцю. Шмат часу праводзіў у ВКЛ. Вільня пры ім была палітычным і культурным цэнтрам з каралеўскімі прыёмамі, тэатральнымі пастаноўкамі, балямі і маскарадамі.
Таксама ў гэты дзень
1661 — Магілёву нададзены герб.
1815 — завяршыўся Венскі кангрэс, які вызначыў новы эўрапейскі парадак пасьля напалеонаўскіх войнаў.
1898 — Вялікая Брытанія атрымала ад Кітаю тэрыторыю Ганконгу ў арэнду на 99 гадоў.
1919 — на зьезьдзе беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Горадзеншчыны пацьверджаная вернасьць ідэалам незалежнай Беларусі, выказаны поўны давер ураду БНР, створаная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны.
1929 — у Горадні пачаўся так званы «працэс 75-і» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.
1955 — у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава.
1960 — заснаваны Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Беларусі.
2019 — у Казахстане прайшлі пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Касым-Жамарт Такаеў.
У гэты дзень нарадзіліся
1672 — Пётар I, цар маскоўскі, першы імпэратар Расейскай імпэрыі.
1868 — Уладзіслаў Вярыга, беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст.
1873 — Венцаслаў Пелікан, мэдык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1803 — Адольф Янушкевіч, пісьменьнік, вучоны і падарожнік, філямат і ўдзельнік паўстаньня 1831 году, вязень Сыбіры.
1881 — Іван Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, публіцыст, археоляг, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, брат Антона Луцкевіча.
1895 — Ігнат Дварчанін, беларускі літаратуразнаўца, паэт, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Арыштаваны ў 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру», расстраляны ў 1937 годзе, рэабілітаваны ў 1956-м.
1910 — Віктар Воўчак, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак аблвыканкаму, Літаратурны музэй Янкі Купалы, жылы дом па вул. К.Маркса. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».
1913 — нарадзілася Тамара Міянсарава, піяністка, стваральніца музычнай фанатэкі Беларускага радыё.
1919 — Ісаак Баляслаўскі, беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар, чэмпіён сьвету і Эўропы ў камандным першынстве.
1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт і бард.
У памяці
1809 — Францішак Хамінскі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, маршалак Менскай губэрні, пісьменьнік.
1863 — Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня, павешаны ў Вільні на Лукіскім пляцы.
1870 — Чарльз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік, журналіст.
1873 — Венцаслаў Пелікан, мэдык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1965 — Пётар Алейнікаў, савецкі кінаактор беларускага паходжаньня.
1970 — у сваёй кватэры ў Нью-Ёрку невядомымі забіты Ўладзімер Тамашчык, архіяпіскап БАПЦ.
2011 — Павал Місько, пісьменьнік і паэт.