Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіст Дзядок у магілёўскай калёніі №15


Мікола Дзядок
Мікола Дзядок
Асуджаны анархіст Мікалай Дзядок адбывае пакараньне ў магілёўскай папраўчай калёніі №15. Пра гэта пацьвердзілі ў адміністрацыі калёніі.

Паведамленьне пра магчымае этапаваньне Дзядка з Магілёва зьявілася пасьля вяртаньня грашовага пераводу, які дасылала зьняволенаму праваабаронца з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціна Шацікава.

“Я тэлефанавала па некалькіх нумарах адміністрацыі. Мне адмаўляліся даваць інфармацыю – дзе ж Дзядок. Урэшце пачала палохаць журналістамі, што яны гэтым будуць займацца. Гэта спрацавала. У бухгалтэрыі калёніі мне сказалі, што ў пераводзе не было пазначана імя па бацьку атрымальніка, таму ён і вярнуўся. Дзіўна лісты бяз гэтага даходзяць, а пераводы не. Там, што так многа Дзядкоў? Урэшце турэмшчыкі будуць цяпер ведаць, што за лёсам Дзядка пільна сочыць грамадзкасьць", - заявіла Шацікава.

Крысьціна Шацікава зьбіраецца перадаслаць вернуты перавод на 100 тысяч рублёў зноў у калёніі Дзядку, пазначыўшы ягонае імя па бацьку.

Мікалая Дзядка асудзілі на 4 з паловай гады ўзмоцненага рэжыму паводле справы пра напад на амбасаду Расеі. Ён прызнаны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG