Дзень у гісторыі
1920 — у Вільні выйшаў першы нумар часопісу «Незалежная думка».
1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.
1949 — у брытанскім выдавецтве Secker & Warburg выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». У кнізе ён апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. Але аўтар таксама скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.
У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х гадоў. На беларускую мову поўны тэкст кнігі яшчэ ў сярэдзіне 1980-х пераклаў Сяргей Шупа. У 1989 годзе гэты пераклад адмовіўся публікаваць часопіс «Полымя». Кніга выйшла ў 1992 годзе ў сэрыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Нядаўна была перавыдадзеная ў выдавецтве «Вясна».
1958 — у Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».
1967 — у Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.
У гэты дзень нарадзіліся
1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1895 — Ігнат Дварчанін, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец, філёзаф. Ахвяра сталінізму.
1894 — Сямён Вальфсон, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог. Адзін з ідэолягаў цкаваньня «нацдэмаў» у БССР на пачатку 1930-х гадоў.
У памяці
1956 — Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, сябра «Віленскага фатаклюбу» Яна Булгака.
1991 — Уладзімер Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік.
2018 — Міхась Мушынскі, літаратуразнаўца. Ён працаваў у акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, выдаў 340 навуковых працаў, дасьледаваў творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага.
2022 — Серж Мінскевіч, паэт, празаік, перакладнік.