Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму цямнее Сусьветны акіян і чым гэта пагражае


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пятая частка Сусьветнага акіяна пацямнела за апошнія два дзесяцігодзьдзі, сьведчыць дасьледаваньне брытанскага Плімуцкага ўнівэрсытэту, пра якое піша ВВС.

Працэс, вядомы як «пацямненьне акіяна», адбываецца тады, калі зьмены ў верхнім пласьце вады абцяжарваюць пранікненьне сьвятла ў тоўшчу акіяна. Гэты верхні пласт — так званая фатычная зона — асяродзьдзе пасяленьня для 90% усяго марскога жыцьця, яна мае вырашальнае значэньне для падтрыманьня глябальных біягеахімічных цыкляў.

У дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Global Change Biology, гаворыцца, што з 2003 па 2022 пацямнела 21% Сусьветнага акіяна, піша ВВС.

Пацямненьне акіяна, як мяркуюць дасьледнікі, злучана з такімі фактарамі, як зьмены ў дынаміцы квітненьня багавіньня і ваганьні тэмпэратуры паверхні мора. Гэта асабліва прыкметна ў прыбярэжных раёнах, дзе да паверхні паднімаюцца багатыя пажыўнымі рэчывамі вады, а таксама ўзмацняюцца сьцёкі з сушы — дажджы змываюць у моры пабочныя прадукты сельскай гаспадаркі, падсілкоўваючы квітненьне фітаплянктону.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG