Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі вырасьлі на чвэрць і склалі больш за 11 мільярдаў даляраў


Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2025 году склалі 11 мільярдаў 158 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на зьвесткі Нацыянальнага банку.

Гэта рэкордна высокі для Беларусі ўзровень рэзэрваў.

Манэтарнае золата ў структуры золатавалютных рэзэрваў (ЗВР) ЗВР складае 5 мільярдаў 672 мільёны даляраў, спэцыяльныя правы запазычаньня — 1 мільярда 397 мільёнаў даляраў, рэзэрвовыя актывы ў замежнай валюце — 4 мільярды 88 мільёнаў даляраў.

На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 мільярды 922 мільёны даляраў. За пяць месяцаў яны вырасьлі на 2 мільярды 235 мільёнаў даляраў (прыкладна на чвэрць).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG