Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек


Эшалён з расейскай бранятэхнікай на станцыі Навабеліца ў Гомлі, 2022
Эшалён з расейскай бранятэхнікай на станцыі Навабеліца ў Гомлі, 2022

У рамках крымінальнай справы аб перадачы інфармацыі «Беларускаму Гаюну» затрымалі ня менш як 20 чалавек.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Беларускі Гаюн» — незалежны маніторынгавы праект, які адсочваў перасоўваньне расейскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Канал апэратыўна зьбіраў і аналізаваў дадзеныя, адпраўленыя жыхарамі краіны. Улады Беларусі абвясьцілі яго «экстрэмісцкім фармаваньнем» яшчэ ў 2022 годзе.

У лютым 2025 года яго заснавальнік Антон Матолька абвясьціў аб спыненьні працы ініцыятывы пасля таго як невядомыя ўзламалі чат-бот тэлеграм-каналу праекту. Ён зазначыў, што людзі, якія дасылалі інфармацыю, і якая можа іх ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць іх ідэнтыфікаваць, знаходзяцца пад пагрозай.

Паводле «Вясны», затрыманьні людзей у межах крымінальнай справы супраць «Беларускага Гаюна» працягваюцца апошнія некалькі месяцаў. Справу расьсьледуюць паводле артыкулу аб садзейнічаньні «экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-4 КК РБ).

Заснавальніка праекту Антона Матольку ў пачатку чэрвеня 2025 году завочна асудзілі на 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG