Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне зьнікала сьвятло ў 223 паселішчах. А ў сталіцы быў наймацнейшы дождж


Затопленая вуліца ў Менску 5 чэрвеня 2025 году. Фота МНС Беларусі
Затопленая вуліца ў Менску 5 чэрвеня 2025 году. Фота МНС Беларусі

5 чэрвеня ня менш чым у 223 населеных пунктах Менскай вобласьці было парушана электразабесьпячэньне.

Гэта вынікае з інфармацыі «Менскэнэрга».

Найбольш пацярпелі Барысаўскі і Пухавіцкі раёны. У першым зь іх, а таксама ў Менску энэргетыкі ўводзілі адмысловы рэжым працы.

Заліло і Горадзеншчыну. У Горадні некалькі дрэваў упалі на машыны, грамадзкі транспарт ня мог праехаць затопленымі вуліцамі.

Паводле Белгідрамэтцэнтру, у Менску выпала ад 18 (ва Ўруччы)да 36 мм (на вуліцы Шаранговіча) ападкаў. Месячная норма — 79 мм.

У сталіцы Беларусі былі збоі амаль на 100 маршрутах грамадзкага транспарту. Рух спыняўся на дзьве з паловай гадзіны — ад паловы на сёмую да дзявятай вечара, як вынікае з паведамленьняў «Менсктрансу», перадае «Позірк».

Двума днямі раней, 3 чэрвеня, стыхія бушавала на Гомельшчыне. Вецер паламаў каля 10 стрэх і паваліў каля 140 дрэваў, якія пашкодзілі 6 аўтамабіляў. Падчас залевы легкавік у Жлобінскім раёне выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком — тры чалавекі загінулі.

На 6 чэрвеня сыноптыкі і ратаўнікі таксама выступілі з папярэджаньнем пра навальніцы, залевы і моцны вецер ва ўсёй краіне. На паўднёвым усходзе дадасца і сьпёка — да 30–32 градусаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG