Падразьдзелы УСУ супольна з Службай бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ракетны ўдар па раёне сканцэнтраваньня падразьдзелу 26-й ракетнай брыгады расейскіх войскаў.
Гэты падразьдзел з-пад гораду Клінцы Бранскай вобласьці спрабаваў нанесьці ўдар па адным з украінскіх паселішчаў, адзначана ў паведамленьні Генэральнага штабу УСУ.
«Адна расейская ракетная пускавая ўстаноўка здэтанавала, а яшчэ дзьве — зь вялікай імавернасьцю атрымалі пашкоджаньні», — гаворыцца ў паведамленьні.
Расейскія мясцовыя ўлады раніцай 5 чэрвеня двойчы абвяшчалі ракетную небясьпеку ў Клімаўскім раёне, які мяжуе зь Беларусьсю і Ўкраінай, і запускалі сыстэму апавяшчэньня. Мясцовае насельніцтва заклікалі заставацца дома ці схавацца ў памяшканьнях бяз вокнаў.
Войска Расеі рэгулярна выкарыстоўвае «Іскандэр» для ўдараў па Ўкраіне. Гэтак, уначы 5 ліпеня паветраныя сілы Ўкраіны зафіксавалі пуск балістычнай ракеты з Растоўскай вобласьці.
1 чэрвеня ўкраінскія спэцслужбы пасьпяхова атакавалі дронамі адразу некалькі вайсковых аэрадромаў у тыле Расеі (у Іркуцкай, Мурманскай, Разанскай і Іванаўскай вобласьцях) і пашкодзілі ці зьнішчылі некалькі дарагіх бамбавікоў, носьбітаў крылатых ракетаў.
Форум