Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лічу, што выказваў нацыянальны, беларускі інтарэс». У Віцебску на 1350 рублёў аштрафавалі Барыса Хамайду


Барыс Хамайда
Барыс Хамайда

24 сьнежня cуд Чыгуначнага раёну Віцебску аштрафаваў мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду. Судзьдзя праігнаравала ягоныя словы пра замену першапачатковага пратаколу.

Судзьдзя Вольга Шапавал прызнала Хамайду вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Дзеяньні актывіста кваліфікавалі паводле ч. 3 арт.23.34 КаАП, паведаміла «Віцебская Вясна».

Барыс Хамайда на пачатку паседжаньня заявіў судзьдзі, што пасьля 1996 году ніводзін зь яе калегаў ня мае законных паўнамоцтваў, бо прызначае іх нелегітымны кіраўнік.

У пратаколе міліцыянты пазначылі, што 9 сьнежня каля дому № 30 па вуліцы Леніна ў Віцебску Хамайда «ўзяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні». Ён «разьмясьціў плякат зь лёзунгам „Жыве Беларусь!“, улётку з друкаваным тэкстам „Ты пераможаш!“ і стужкі бела-чырвонага колеру».

Хамайда заўважыў, што першапачаткова на яго склалі іншы пратакол, у якім пазначылі бел-чырвона-белы сьцяжок і раздрукоўку малітвы-вышыванкі «Ойча наш». Але замену пратаколу суд да ўвагі не прыняў.

Распаўсюднік незалежнай прэсы падкрэсьліў, што стаіць з малітвай 7 гадоў, а са стужкай — каля 14-ці. Ён абурыўся, што міліцыянты забралі ў яго два тэлефоны, а ўмовай вяртаньня назвалі выплату штрафу.

З пратаколам актывіст не пагадзіўся, ніякай віны за сабой не прызнаў, даваць паказаньні адмовіўся.

«Я паказваю, што жыву ў Беларусі, што тут жывуць беларусы, што ёсьць гісторыя, бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычны... І з боку маралі, і з боку законнасьці ўсё нармальна. Я лічу, што гэтак выказваў нацыянальны, беларускі інтарэс, а грамадзкі ён ці палітычны, вызначайце самі», — сказаў Барыс Хамайда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG