Акумулятарны завод у Берасьці, супраць будаўніцтва якога пратэставалі мясцовыя жыхары, ідзе ў прастой. Свабода прыгадала іншыя інавацыйныя праекты, якія сталі праблемай як для ўладаў, так і для сваіх уладальнікаў.
Сяржук Вітушка (1965–2012) — кіраўнік «Талакі», моладзевай арганізацыі, якая ўзьнікла ў сярэдзіне 1980-х гадоў і стала адным з рухавікоў новага беларускага адраджэньня.
Нарадзіўся ў Маларыце, вывучаў «марскую біялёгію» ў Партугаліі, ахоўваў рэдкіх птушак і апублікаваў навуковую працу пра 68 відаў стракозаў у Беларусі. Гісторыя арнітоляга і адмыслоўцы ў стракозах Дзяніса Кіцеля.
Тры гады таму сям’я Марты Барадзіной мусіла ўцякаць зь Беларусі пасьля таго, як яе бацьку затрымалі за фатаздымкі расейскіх вайскоўцаў. У размове з Свабодай Алег і Марта Барадзіны расказалі пра посьпехі на новым месцы.
Амаль два тыдні няма ніякіх зьвестак пра сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. Свабода знайшла калег Анжалікі, якія размаўлялі зь ёй ужо пасьля таго, як нібыта яе тэлефон быў зафіксаваны ў Беларусі.
Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.
Фонд «Музэю Вольнай Беларусі» ў Варшаве папоўніўся нехарактэрным для яго экспанатам — сакрэтным лістом, напісаным у 1773 годзе берасьцейскім ваяводам Янам Антоніем Гараінам, які абараняў незалежнасьць Рэчы Паспалітай ад Расейскай імпэрыі.
Украінскія сілы ў ноч на 5 красавіка атакавалі баявымі дронамі прадпрыемства «Промсинтез» у Чапаеўску Самарскай вобласьці, якое займаецца вытворчасьцю прамысловых выбуховых рэчываў — аманалу, аманіту і грануліту.
Міністэрства адукацыі прапануе забараніць выкладаньне онлайн празь небеларускія сэрвісы, а таксама прымусіць лягапэдаў працаваць выключна індывідуальна. Расказваем пра новы законапраект і пра тое, як на яго рэагуюць рэпэтытары.
Свабода пагаварыла пра наступ новых візуальных тэхналёгіяў зь людзьмі, якія дзесяцігодзьдзямі ствараюць выявы ўласнымі рукамі й пачуцьцямі і не зьбіраюцца карыстацца дапамогай штучнага інтэлекту.
На 58-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН 3 красавіка прынялі рэзалюцыю аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.
Беларус Ільля Жалезьнякоў, расказаў, як яму ў Польшчы зрабілі перасадку донарскага сэрца. Пакуль Ільля ляжаў у шпіталі, яго падтрымлівалі незнаёмыя суайчыньнікі.
У межах гэтай ініцыятывы праходзілі фэстывалі, канцэрты, ствараліся кліпы і шоў. Цяпер кампанія просіць дапамогі. Расказваем, што гэта за праект і ў чым яго важнасьць для беларусаў.
Трэцяга красавіка на Катэдральным пляцы Вільні праходзіць цырымонія разьвітаньня з загінулымі на палігоне ў Падбродзьдзі амэрыканскімі вайскоўцамі.
3 красавіка ўрад Беларусі апублікаваў пастанову № 713(6), якая ўносіць зьмены ў парадак цэнавога рэгуляваньня на найбольш значныя для насельніцтва тавары. Пералік такіх тавараў зьменшаны з 331 да 211.
Да прызначэньня на новую пасаду Караеў быў асабістым памочнікам Лукашэнкі на Горадзеншчыне. У жніўні 2020 году ён узначальваў МУС.
Бясплатная праца ў Беларусі, будоўля ў ЗША, кіраўніцтва дасьледчай групай у нямецкім унівэрсытэце. Беларускі навуковец расказаў, чаму беларусам варта павучыцца ад Кітаю.
У Страсбургу адкрылася пленарная сэсія Эўрапейскага Парлямэнту. На ёй гавораць і пра будучыню Радыё Свабода.
1 красавіка больш за тысячу чалавек сабраліся ля амбасады ЗША ў Вільні, каб ушанаваць памяць амэрыканскіх салдат, якія загінулі на палігоне ў Падбродзьдзі. У акцыі салідарнасьці таксама прынялі ўдзел вядомыя палітыкі краіны.
Загрузіць яшчэ