1 красавіка больш за тысячу чалавек сабраліся ля амбасады ЗША ў Вільні, каб ушанаваць памяць амэрыканскіх салдат, якія загінулі на палігоне ў Падбродзьдзі. У акцыі салідарнасьці таксама прынялі ўдзел вядомыя палітыкі краіны.
«Сайт часова недасяжны, вядуцца рэглямэнтныя працы». Такую аб’яву з 5 сакавіка можна ўбачыць на сайце Вярхоўнага суду Беларусі, калі паспрабаваць адкрыць разьдзел «Расклад паседжаньняў».
У Беларусі застаецца праблема кадравага дэфіцыту, працоўных месцаў становіцца болей з кожным месяцам. Каб вырашыць праблему, улады завабліваюць мігрантаў, падымаюць заробкі і ціснуць на беспрацоўных. Што гэта дае і ў чым корань праблемы.
Беларуская служба Радыё Свабода — ці проста Свабода, як нас часта называюць беларусы — вымушаная адправіць частку рэдакцыі ў адпачынак, бо прыпынена фінансаваньне. Аднак мы не разьвітваемся.
Свабода паглядзела, якія зьмены заплянаваныя ў Беларусі ў красавіку 2025 году.
Гісторыя посьпеху беларускага хіміка Дзьмітрыя Фірагі, які распрацоўвае ў Нямеччыне навуковы софт, што дапамагае ў вытворчасьці лекаў і чый артыкул апублікаваў прэстыжны часопіс Nature.
Падзеі 31 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У пачатку гэтага году Беларусь стала асноўным імпартэрам расейскага піва. Вытворцы гэтага напою з Расеі і надалей плянуюць нарошчваць пастаўкі на беларускі рынак. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускіх вытворцаў і спажыўцоў.
У Беларусі ўжо ідзе сэзон збору бярозавага соку. Зьбіраць можна з пачаткам актыўнага руху соку па ствале дрэва, пра што сьведчыць набуханьне пупышак на галінках.
Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Праект беларускі Тацяны Чыпсанавай «Тэ Урэўэра — жывы продак народу тухаэ» перамог у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Акіяніі ў конкурсе World Press Photo. У ім Тацяна апавядае пра народ нгаі тухаэ, які жыве ў прыродаахоўным рэгіёне Тэ Урэўэра ў Новай Зэляндыі.
Вольга Бондарава, якая праславілася сваімі даносамі, пасьля якіх скасоўвалі традыцыйныя культурныя імпрэзы, атрымала 13 дзён адміністрацыйнага арышту. Прыгадваем, як яна змагалася супраць і без таго рэдкіх для Беларусі канцэртаў і фэстываляў.
28 сакавіка ў другім па велічыне горадзе М’янмы — Мандалай — у выніку моцнага землятрусу абрынуліся некалькі будынкаў.
Творчыя асобы — пісьменьнік, культуроляг, паэтка, мэдыяактывіст, музыка — разважаюць, што беларусы могуць страціць з закрыцьцём Радыё Свабода. І апавядаюць свае гісторыі, зьвязаныя з гэтым мэдыя.
Старонку амэрыканскага рэжысэра, сцэнарыста і прадусара Эрні Барбараша @erniebarbarash ў сацыяльнай сетцы Х улады Беларусі прызналі экстрэмістцкай.
Адпаведныя лісты да прэзыдэнтаў Расеі і Турэччыны апублікавалі яе адвакаты.
Сьледчы камітэт Беларусі завёў чарговую крымінальную справу нібыта за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» супраць праваабаронцы і былога палітвязьня, зноў асуджанага на пяць гадоў калёніі завочна Леаніда Судаленкі.
У Сейме Літвы беларусы і літоўцы абмеркавалі змаганьне з рэжымам Лукашэнкі, праблемы жыцьця беларускай дыяспары ў Літве, інтэграцыю беларусаў і пытаньні бясьпекі ў рэгіёне. Абмеркавалі і тое, як літоўцам лепш называць Беларусь па-літоўску.
Падзеі 27 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Беларусі ў пачатку 2025 году, акурат перад выбарамі прэзыдэнта, выдалі прэзэнтацыйную кнігу пра Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Наш Президент», аўтарамі якой выступілі чыноўнікі і набліжаныя да ўлады дзеячы Аляксандар Радзькоў, Натальля Эйсмант, Уладзімер Пярцоў і Аляксандар Карлюкевіч.
Загрузіць яшчэ