Сёньня прайшла адмысловая прэсавая канфэрэнцыя некалькіх апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, у выніку якой стала зразумела, што апазыцыя часова прыпыняе размову аб вылучэньні адзінага кандыдата. Ці можна сьцьвярджаць, што магчымасьць зьяўленьня адзінага кандыдата назаўжды зьнятая з парадку дня ці апазыцыйныя прэтэндэнты вернуцца да яе пасьля рэгістрацыі? Чым можна патлумачыць даволі рэзкую заяву Ўладзімера Някляева, які абвінаваціў іншых кандыдатаў у тым, што яны не зьбіраюцца шукаць адзінства? На гэтае пытаньне адказвае рэдактар інтэрнэт-праекту «Мы» Кірыл Пазьняк.