Паводле дадзеных Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, за мінулыя содні ў Харкаўскай, Хэрсонскай і Данецкай абласьцях ад расейскіх удараў загінулі 14 мірных жыхароў і 68 атрымалі раненьні.
Сярод цэляў былі жылыя дамы, дзіцячая чыгунка і музычная школа.
У Харкаўскай вобласьці сярод пацярпелых былі двое дзяцей — паўтарамесячнае немаўля і 14-гадовая дзяўчынка.
Атакі вяліся ракетамі, кіраванымі авіябомбамі, дронамі-камікадзэ і ўдарнымі бесьпілётнікамі, вынікае з інфармацыі, сабранай Украінскай службай Радыё Свабода.
Пацярпелая ад абстрэлу Харкава жанчына, 7 чэрвеня 2025
Жылы дом у Харкаве пасьля расейскага ўдару, 7 чэрвеня 2025
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакутуюць украінскія рэгіёны рознымі відамі зброі. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі. Расея адмаўляе, што яе армія наўмысна бʼе па цывільных абʼектах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: У апэрацыі «Павуціньне» нанесеныя ўдары па 20 расейскіх самалётах, зьнішчаныя 10