Працэс, вядомы як «пацямненьне акіяна», адбываецца тады, калі зьмены ў верхнім пласьце вады абцяжарваюць пранікненьне сьвятла ў тоўшчу акіяна. Гэты верхні пласт — так званая фатычная зона — асяродзьдзе пасяленьня для 90% усяго марскога жыцьця, яна мае вырашальнае значэньне для падтрыманьня глябальных біягеахімічных цыкляў.
У дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Global Change Biology, гаворыцца, што з 2003 па 2022 пацямнела 21% Сусьветнага акіяна, піша ВВС.
Пацямненьне акіяна, як мяркуюць дасьледнікі, злучана з такімі фактарамі, як зьмены ў дынаміцы квітненьня багавіньня і ваганьні тэмпэратуры паверхні мора. Гэта асабліва прыкметна ў прыбярэжных раёнах, дзе да паверхні паднімаюцца багатыя пажыўнымі рэчывамі вады, а таксама ўзмацняюцца сьцёкі з сушы — дажджы змываюць у моры пабочныя прадукты сельскай гаспадаркі, падсілкоўваючы квітненьне фітаплянктону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыктатура супраць балотаў. Як улады Беларусі шкодзяць лёгкім Эўропы