Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2025 году склалі 11 мільярдаў 158 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на зьвесткі Нацыянальнага банку.
Гэта рэкордна высокі для Беларусі ўзровень рэзэрваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца зь беларускім рублём. Меркаваньне эканамісткі ЛузгінойМанэтарнае золата ў структуры золатавалютных рэзэрваў (ЗВР) ЗВР складае 5 мільярдаў 672 мільёны даляраў, спэцыяльныя правы запазычаньня — 1 мільярда 397 мільёнаў даляраў, рэзэрвовыя актывы ў замежнай валюце — 4 мільярды 88 мільёнаў даляраў.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 мільярды 922 мільёны даляраў. За пяць месяцаў яны вырасьлі на 2 мільярды 235 мільёнаў даляраў (прыкладна на чвэрць).