Ужо сёньня: 233 гады таму апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права, 120-годзьдзе Юркі Віцьбіча

Браслаў у міжваеннай Польшчы.

Падзеі 2 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 чэрвеня 1792 году Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.

Дзень у гісторыі

1848 — у Празе адкрыўся Пан-Славянскі кангрэс.

1875 — улады Расейскае імпэрыі заснавалі ў Нясьвіжы настаўніцкую сэмінарыю, якую ў 1902 годзе скончыў Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч).

1953 — адбылася каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

1962 — у Новачаркаску (СССР) расстралялі дэманстрацыю рабочых супраць падвышэньня цэнаў.

1979 — папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы папа, які прамовіў да беларусаў на іх мове (ВІДЭА). 10 фактаў пра Яна Паўла ІІ і Беларусь

У гэты дзень нарадзіліся

1740 маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік і філёзаф.

1857Карл Адольф Гелеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў 1917 годзе.

1896Пётар Татарыновіч, каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, выкладчык, выдавец, рэдактар, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст.

1905Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы, былы аўтар Радыё Свабода.

1926 Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

1941 Чарлі Ўотс, бубнач The Rolling Stones.

1942Эдуард Малафееў, футбольны трэнэр.

Эдуард Малафееў, 2016 год

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 футбалістаў і трэнэр, якімі можа ганарыцца Беларусь

У памяці

1863 — у Менску пакараны сьмерцю Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1882 — памёр Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.