Аляксандар Лукашэнка ўручыў двум палкоўнікам юстыцыі, задзейнічаным у палітычных перасьледах, пагоны генэрал-маёраў.
Як паведамляецца на сайце Аляксандра Лукашэнкі, павышэньне ў званьні атрымалі Ўладзімер Шышко, які з сакавіка 2023-га працуе начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэту Магілёўскай вобласьці, і Яўген Архірэеў, які з сакавіка 2023 году ачольвае ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Боль і чаканьне. Жонка Статкевіча Марына Адамовіч расказала пра два гады мужа-палітвязьня ў інкамунікадаВядома, што ў часе працы ў складзе цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту Беларусі Яўген Архірэеў прымушаў сьледчых, нязгодных з палітыкай Лукашэнкі, пісаць рапарты аб звальненьні, перашкаджаў правядзеньню расьсьледаваньняў па фактах злачынстваў сілавікоў у часе пратэстаў, быў куратарам спраў супраць Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, ініцыяваў завочныя вядзеньні супраць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і Беларускага фонду спартовай салідарнасьці.
Уладзімір Шышко расьсьледаваў карупцыйныя справы, а сёлета асабіста кантраляваў справу 62-гадовага жыхара Магілёва Аляксандра Кандрычына, які адбіваўся ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Улады кваліфікавалі гэтую справу як «замах на забойства» міліцыянтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць жыхара Магілёва, які адбіваўся ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Яму пагражае прымусовае лячэньнеУказ аб прысваеньні новых званьняў гэтым сьледчым Аляксандар Лукашэнка падпісаў 12 лютага.