Яшчэ напярэдадні візыту пра яго крытычна выказаўся былы прэзыдэнт і былы прэм’ер-міністар Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэзыдэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку падчас яго візыту ў гэтую краінуСёньня ў сацыяльнай сетцы Х экс-прэзыдэнт Манголіі зноў выказаўся наконт прыезду Лукашэнкі.
— Беларускі дыктатар Лукашэнка, які прыехаў у Манголію, зьяўляецца самазванцам і не прадстаўляе беларускі народ. Фактычным прэзыдэнтам, прызнаным міжнароднай супольнасьцю, зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская. Яна заслугоўвае нашай поўнай падтрымкі. Сустрэча з Лукашэнкам толькі ганебна легітымізуе вайну і тэрор ягонага рэжыму. Яму месца ў турме, а не ва ўладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў у Манголіі пра Чынгісхана і адказаў на крытыку мангольскіх СМІ
У лютым сёлета Цахіягійн Элбэгдорж зьедліва адрэагаваў на заяву Ўладзімера Пуціна ў інтэрвію Такеру Карлсану пра тое, што большая частка Ўкраіны належала Расейскай імпэрыі. Тады экс-прэзыдэнт Манголіі ў сетцы Х вывесіў мапу імпэрыі Чынгісхана, у якую ўваходзіла ладная частка тэрыторыі сучаснай РФ.