Па Бранскай вобласьці РФ быў нанесены ракетны ўдар, гаворыцца ў заяве губэрнатара Аляксандра Багамаза.
«Сёньня (9 ліпеня — РС) сіламі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі былі зьбітыя дзьве ракеты. У выніку падзеньня адной з ракет быў цалкам разбураны лесапільны завод у вёсцы Біташ», — сказаў ён.
Па словах губэрнатара, пацярпелых няма, на месцы працуюць экстранныя службы.
Афіцыйныя асобы Белгарадзкай, Бранскай і Курскай абласьцей Расеі, якія мяжуюць з Украінай, рэгулярна паведамляюць пра абстрэлы. Яны вінавацяць у гэтым украінскае войска. Украінскае камандаваньне абстрэлы не камэнтуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі абстралялі Ліман у Данецкай вобласьці. Ёсьць загінулыя і параненыя