14 красавіка адбылася першая онлайн-сустрэча Інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч. Тэма сустрэчы «Чаму „чырвоны чалавек“ баіцца гісторыі?»
- Чаму ў найбліжэйшы час ня варта чакаць масавых акцыяў у Беларусі?
- Якая цана «спыненьня часу» ў Беларусі для краіны і асобнага чалавека?
- Якая роля Расеі як цывілізацыйнага выбару для сучаснага беларуса?
- Ці ёсьць шлях да прымірэньня новай Беларусі са сваёй «чырвонай» часткай?
Гэтыя і іншыя пытаньні абмяркоўвалі:
Арцём Шрайбман — госьць сустрэчы, беларускі палітычны аглядальнік, пазаштатны аўтар парталу TUT.BY, запрошаны экспэрт Маскоўскага Цэнтру Карнэгі, а таксама заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics.
Арцём Шрайбман
Юры Дракахруст — мадэратар сустрэчы, палітычны аналітык, з 1996-га — супрацоўнік беларускай службы Радыё Свабода. Вядучы аналітычнай праграмы «Праскі акцэнт».
Юры Дракахруст