Фонд спартовай салідарнасьці аплаціў штраф 87-гадовай пэнсіянэрцы

Лізавета Бурсава

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці аплаціў штраф чэмпіёнцы СССР у кулявой стральбе Лізавеце Бурсавай.

Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску прызнаў 87-гадовую пэнсіянэрку вінаватай на падставе артыкулу 23.34 КаАП за тое, што яна вывесіла на бальконе бел-чырвона-белы сьцяг.

Яе аштрафавалі на 15 базавых велічыняў (405 рублёў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне вісеў сьцяг. Каб было відаць, за каго я галасавала». 87-гадовую Лізавету Бурсаву асудзілі за сьцяг на бальконе