Валер Шчукін, Максім Вінярскі, Алег Воўчак, Людміла Асіпенка, Алена Дубская
Сёньня аргкамітэт грамадзкай ініцыятывы «Хартыя’97» уручыў нацыянальныя прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.
За асабістую мужнасьць пры абароне правоў чалавека ўзнагароджаны палітычны рэкрут Франак Вячорка, грамадзкі актывіст Зьміцер Бародка, моладзевы актывіст Максім Вінярскі, палітвязень Арцём Дубскі, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка, а таксама салігорская праваабароньніца Яна Палякова (пасьмяротна).
Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная «Хартыяй’97» у 1998 годзе. Сярод ляўрэатаў прэміі мінулых гадоў былі абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Менску, палітвязьні, вернікі, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы ў абарону храму пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», журналісты і іншыя асобы.