Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўстрыйскім Грацы ў школе адбылася страляніна. Ёсьць ахвяры

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падазраваны ў нападзе забіты, у горадзе праводзяць спэцапэрацыю. Колькасьць ахвяраў надалей удакладняюць.

Карэспандэнт газэты Kronen Zeitung паразмаўляў з мужам настаўніцы, якая разам з вучнямі замкнулася ў адной з клясаў. Зь яго словаў, яны чулі некалькі стрэлаў. Kronen Zeitung піша, што падазраваны пачаў страляніну ў дзьвюх клясах, неўзабаве яго знайшлі мёртвым у адной з прыбіральняў. Мяркуецца, што ён мог скончыць самагубствам.

Пад вечар стала вядома, што ў шпіталі памёр яшчэ адзін паранены ў час страляніны. Такім чынам, колькасьць ахвяраў вырасла да 10 чалавек, без уліку самога злачынцы.

Яшчэ адзін паранены застаецца ў крытычным стане, ягонае жыцьцё пад пагрозай.

У паліцыі фэдэральнай зямлі Штырыя пацьвердзілі, што ў горадзе праводзіцца спэцапэрацыя з прычыны паведамленьняў аб стрэлах у школе. На месцы працуе паліцыя і спэцпадразьдзел Cobra, будынак абшукваюць. У МУС Аўстрыі пацьвердзілі, што ёсьць некалькі ахвяраў, у тым ліку меркаваны злачынца.

Аўстрыйскае выданьне OE24 паведамляе, што загінулі як мінімум дзевяць чалавек. Сярод іх некалькі дзяўчынак-пяціклясьніц, хлопчыкаў-васьміклясьнікаў, ёсьць дарослыя. Пазьней мэдыя назвалі лічбу ў дзесяць ахвяраў, але іх можа быць больш. Некаторых дзяцей стралок забіў на вуліцы побач з будынкам школы. Параненыя каля 30 чалавек, некаторыя ў цяжкім стане.

У паліцыі пацьвердзілі, што падазраваны ў нападзе быў раней вучнем гэтай жа школы, яму 22 гады.

Грац — другі паводле велічыні горад Аўстрыі на паўднёвым усходзе краіны.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG