Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея мае прэтэнзіі да малдаўскага віна


Кансультацыі на ўзроўні экспэртаў абодвух бакоў пачынаюцца ў панядзелак у Маскве. Расейская ветэрынарная служба на працягу апошніх 10 дзён забракавала 52 партыі віна, каньяка і вінаматэрыялаў з Малдовы. Па словах галоўнага санітарнага ўрача Генадзя Анішчанкі, у прадукцыі знойдзеныя шкодныя для здароўя рэчывы – дыбуцілфталат і пестыцыды. У адказ на заяву малдаўскіх уладаў, што забарона мае палітычны падтэкст, Анішчанка прапанаваў ня везьці ў Расею «памыі», а займацца справай, тады іх ніхто і ня будзе забараняць.

Раней Расспажыўнагляд, спасылаючыся на меркаваньні бясьпекі, забараніў увоз у краіну віна і мінэральнай вады з Грузіі. Цяпер у Расеі дзейнічае асобы рэжым на праверку малдаўскіх вінаў – правяраецца кожная партыя. Паводле Анішчанкі, пазыцыя будзе жорсткай. У выпадку выяўленьня няякаснай прадукцыі , як кажа Анішчанка, « не будзем аддадаваць гэта віно нават на фарбаваньне расейскіх платоў».
XS
SM
MD
LG