Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірану пагражаюць разагнаць пратэсты


Улады Ірану паабяцалі жорстка разагнаць любыя пратэстныя акцыі, прымеркаваныя да першай гадавіны мінулых прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, вынікі якіх аспрэчвае апазыцыя. Два галоўныя апазыцыйныя лідэры Мірхаен Мусаві і Мэхдзі Карубі, ужо адмянілі прызначаныя на сёньня выступы сваіх прыхільнікаў. Паводле афіцыйных дадзеных выбараў 12 чэрвеня мінулага году, Махмуд Ахмадзінэджад быў абраны прэзыдэнтам на другі тэрмін. Апазыцыя заявіла пра фальсыфікацыі, яе акцыі пратэсту былі жорстка разагнаныя, сотні людзей былі арыштаваныя
XS
SM
MD
LG