Дзярждоўг Беларусі вырас на 84,3% за 7 месяцаў

Дзярждоўг Беларусі на 1 жніўня 2011 году склаў 70,63 трыльёна рублёў. Гэта на 84,3% больш у параўнаньні з 1 студзеня 2011-га.

Зьнешні дзярждоўг Беларусі на 1 жніўня 2011 г. склаў 11,67 мільярда даляраў ЗША.

За 7 месяцаў ён павялічыўся на 20,5%.

Ліміт дзярждоўгу ў бюджэце на 2011 год — 13 млрд даляраў ЗША.

Структура зьнешняга дзярждоўгу:

— крэдыты МВФ
— дзяржаўныя крэдыты Расеі
— эўрабонды

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.